На кірмаш нібыта ў казку, запрашаем калі ласка!

04.11.2020

Далучэнне выхаванцаў да вытокаў  культуры, традыцый беларускага народа з'яўляецца адной з прыарытэтных задач установы дашкольнай адукацыі. Выхаваць маленькага патрыёта сваёй краіны  вельмі складаная справа асабліва зараз, калі родная мова гучыць вельми рэдка ў нашам жыцці, а памяць аб нашых каранях з цягам часу страчваецца. 

Таму запрасіў нашых маленькіх гандляроў і пакупнікоўтрадыцыйны беларускі кірмаш з Лявонам і Лявоніхай. Гучалі беларускія песні і вершы, дзеці паказалі свае таланты ў танцах і гульнях.