Дзень беларускай мовы ў дзіцячым садзе!

21.02.2020

21 лютага ў рамках міжнароднага дня роднай мовы, ва ўстанове адбылося  свята “Каб мова родная гучала…”. Намаганнямі музычнага кіраўніка Румо Веранікі Віктараўны свята атрымалася насычаным, цікавым і вельмі вяселым. Выхаванцы прымалі ўдзел у конкурсе чытальнікаў, дэкламавалі свае любімыя вершы на беларускай мове,расказвалі казкі, якія злажылі разам з бацькамі, гулялі ў беларускія гульні, спаборнічалі між сабой у ведах герояў любімых казак на роднай мове, с задавальненнем танцавалі і пелі беларускія песні. У гэты дзень таксама, можна было наведаць міні-музей нацыянальнага побыту беларусаў, у зборы экспанатаў якога прымалі актыўны ўдзел як выхавальнікі, так і бацькі.