Купалле

06.07.2020

Нягледзячы на спякоту, у ліпені  прайшло свята летняга абрадавага цыклу “Купалле”, якое было падрыхтавана намаганнямі музычнага кіраўніка Румо Веранікі Віктараўны і выхавальнікаў. Дзеці з захапленнем адправіліся ў падарожжа за папараць-кветкай, дзяўчынкі плялі і кідалі вянкі ў рэчку, хлопцы ратавалі ўсіх ад нячыстай сілы, якая сустрэла іх у лесе, усе разам вадзілі хараводы, спявалі народныя песні. На прыканцы свята запаведная кветка была знойдзена, а гэта значыць, што мы знайшлі свой скарб. Тый, што пакінулі нам нашы продкі: мудрасць традыцый; мелагучнасць роднай мовы, магчымасць дакрануцца да гісторыі. Усё тое, што неабходна для выхавання сапраўднага грамадзяніна.