Знатакі роднай мовы!

21.02.2022

Нельга вырасціць патрыёта роднай краіны, калі не ведаць мову, на якой размаўлялі твае продкі. Таму мы не маглі аставіць без увагі Міжнародны Дзень роднай мовы.

“Я люблю мову” – пад такім заклікам прайшоў Міжнародны дзень роднай мовы ў дзяржаўнай установе адукацыі “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 1 г. Віцебка”.

         А пачаўся гэты дзень с запрашэння бацькоў прыняць удзел ў напісанні любімага слова на роднай мове. Найбольш  папулярнымі словамі сталі: матуля, дзякуй, сонейка, дзіцяці, зорка, Радзіма.

         Самае цікавае для выхаванцаў пачалося пасля снедання прасяной малочнай кашай “Асілак” на квэст-гульне “У пошуках карты і”. Для вандроўніцы Дашы з Расіі трэба было сабраць карту Беларусі. На станцыях “Спартыўная”, “Мастацкая”, “Харчовая”, “Літаратурная”, “Хатняя”  выхаванцаў чакалі педагогі ўстановы і прапанавалі разнастайныя заданні: згуляць у рухомую гульню, скласці казку, адгадаць загадкі, намаляваць вяселку, зварыць боршч, а па выніку каманды  атрымлівалі кавалачак карты краіны. На прыканцы атрымалася сабраць агульную карту, якую Даша атрымала для вандравання па Беларусі, а дзеці пачаставаліся смачнай гарбатай з шыпшынніку.

         Трэба сказць, што і стравы у меню былі у гэты дзень звычайна-незвычайныя боршч “Вітамінны”, дранікі са смятанай “Самы смак”, салат “Агеньчык”, біточкі з ялавічаны “Прысмакі з печкі”.

         Свята атрымался вяселым, пазнавальным, карысным у выхаванні любові нашых дзяцей да роднай мовы, да роднай краіны.

         А якое ваша любімае слова на роднай мове?