Дзень роднай мовы

21.02.2024

Сёння ў нашай хаце свята… Дзень беларускай мовы!!! Традыцыйна з самага ранку бацькоў і дзяцей сустракалі нашыя беларускія прыгажуні і прапанавалі напісаць любымыя словы на беларускай мове. Самымі папулярнымі словамі сталі маці і каханне. Памля сняданку выхаванцаў чакала цікавая гульня-квэст, пад час якой дзеці збіралі карту Беларусі для вандроўніцы Дашы. На кожнай станцыі выхаванцы выконвалі разнастайныя заданні: дапамагалі Кухарыку зварыць кісель, Маляванычу – скласці вясёлку, Казачніцы -  сабраць казку з частак; Беларусачка паведаміла пра  нацыянальны касцюм і арнамент, а Гандляр прапанаваў прадметы для гульні, кошт якіх складаў назву рэчы на мове. За атрыманаю карту вындроўніца Даша запрасіла ўсіх на  флэшмоб “Мая Беларусь”, у якім прынялі ўдзел і дарослыя, і дзеці.

Свята – адбылося!!!